ЮНДЗІ́Л Станіслаў Баніфацый (6.5.1761, в. Ясянцы Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 18.4.1847),

бел. вучоны ў галіне прыродазнаўства, заалогіі, батанікі; адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Д-р філас. н. (1798). З 1802 праф. батанікі і заалогіі Віленскага ун-та. Вывучаў флору Беларусі і Літвы, карысныя выкапні (солі, торф) Беларусі. Заснаваў у Вільні бат. сад (1802). Аўтар падручнікаў па батаніцы («Прыкладная батаніка», 1799) і заалогіі («Заалогія», ч. 1—3, 1807).

С.Б.Юндзіл.

т. 18, кн. 1, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)