ЭШ-ШЭЛІ́Ф,

горад на Пн Алжыра. Былы Арлеанвіль, Эль-Аснам. 129 тыс. ж. (1989). Адм. ц. вілайі Эш-Шэліф. Гандл.-трансп. цэнтр. Прам-сць: харч., гарбарная, хім., тэкстыльная. Рэшткі базілікі (324).

т. 18, кн. 1, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)