ЭТЫЛЕНАКСІ́Д, аксіран, этылену вокіс,

злучэнне этылену з кіслародам.

Бясколерны газ, добра раствараецца ў вадзе, арган. растваральніках, tкіп 10,7 °C. Лёгка ўзгараецца; з паветрам утварае выбухованебяспечныя сумесі. Атрымліваюць акісленнем этылену кіслародам або паветрам (каталізатар — серабро). Выкарыстоўваюць у вытв-сці этыленгліколяў, дээмульгатараў нафты, фумігантаў. ГДК 1 мг/м³.

т. 18, кн. 1, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)