ЭТНАПЕДАГО́ГІКА,
галіна пед. навукі, якая вывучае сістэму ведаў і выхаваўчага вопыту, што склаліся на працягу сац.-культ. развіцця пэўнага этнасу. Цесна звязана з агульнай і сац. педагогікай, філасофіяй, этнаграфіяй, этнічнай псіхалогіяй, культуралогіяй і інш. навукамі, а таксама з рознымі формамі духоўнага жыцця этнасу; вуснай нар. творчасцю, нар. і прафес. мастацтвам. абрадамі, звычаямі і г.д. Уключае ў сябе пэўную сферу тэарэт. думкі. якая спалучаецца традыцыямі этнасу па авалоданні ведамі. З’яўляецца пэўнай часткай нац. культуры і абапіраецца на нац. ідэалы, нац. самасвядомасць і ментальнасць этнасу.
Некаторыя даследчыкі трактуюць Э. як нар. педагогіку — сукупнасць ідэй, навыкаў, прыёмаў і метадаў народа (пэўнага этнасу) у галіне выхавання, якія перадаваліся ад пакалення да пакалення ў працэсе гісторыка-культ. развіцця. Складаецца з нарматыўных і ненарматыўных форм адукацыі і выхавання. Да першых адносяць працэс навучання, маральнае (з яго нязменнай часткай — сямейным выхаваннем), прац. і рэліг. выхаванне, якое ў некаторых этн. супольнасцях у вядомыя гіст. перыяды займала вядучае месца. Ненарматыўныя формы Э. канцэнтруюцца найперш у выхаванні; гэта нар. традыцыі, фальклор і нар. мастацтва. У бел. нар. педагогіцы вядучымі формамі выхавання лічыліся маральнае і прац. выхаванне (Я.Ф.Карскі, І.І.Насовіч, А.К.Сержпутоўскі, А.Я.Багдановіч).
Літ.:
Волков Г.Н. Этнопедагогика. Чебоксары, 1974;
Орлова Г.П. Беларуская народная педагогіка. Мн., 1993;
Кулінковіч К.А. Этнічная педагогіка: тэорыя, практыка. Мн., 1996;
Салееў В.А. Этнапедагогіка і эстэтычнае развіццё асобы. Мн., 1994;
Грымаць А.А., Варанецкая Л.М. Беларуская народная педагогіка: тэорыя, практыка. Мн., 1996;
Калачова 1.1. Народныя традыцыі і звычаі выхавання: Этнапед. спадчына народаў Беларусі. Мн., 1999.
В.А.Салееў.
т. 18, кн. 1, с. 180