ЭТАЛО́ГІЯ (ад грэч. ēthos звычай, нораў + ...логія),
навука пра біял. асновы паводзін жывёл і іх значэнні для прыстасавання да ўмоў існавання ў працэсах індывід. развіцця і эвалюцыі. Вывучае формы адаптыўных паводзін, якія маюць характар спадчынных відавых адзнак або набытых у працэсе развіцця, сувязі паміж паводзінамі і рознымі працэсамі і падзеямі, што адбываюцца паза арганізмам, унутры яго і папярэднічаюць пэўным паводзінам. Асн. прадмет даследавання Э. — інстынкты. Цесна звязана з фізіялогіяй. экалогіяй. папуляцыйнай генетыкай і генетыкай паводзін.
Тэрмін «Э.» ўвёў франц. заолаг І.Ж.Сент-Ілер (1859). Як самаст. навук. кірунак Э. аформілася ў 1930-я г. (К.Лорэнц. Н.Тынберген). У Расіі з канца 19 ст. паводзіны жывёл даследавалі У.А.Вагнер, А.М.Промптаў і інш., з 1960-х г. — Л.В.Крушынскі. М.П.Навумаў, У.Я.Сакалоў і інш.
На Беларусі даследаванні па Э. вядуцца з 1970 у Ін-це заалогіі Нац. АН Беларусі: насякомых — А.М.Літвінава, У.А.Радкевіч, Э.І.Хацько, рыб — П.І.Жукаў, Т.М.Шаўцова, амфібій і рэптылій — М.М.Пікулік, птушак — Ю.А.Вязовіч, М.С.Долбік і інш., млекакормячых — П.Р.Козла, А.М.Курскоў і інш.
т. 18, кн. 1, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)