ЭСАМБА́ЕЎ Махмуд Алісултанавіч (15.7.1924, с. Старыя Атагі, Чэчня — 3.2.2000),

расійскі артыст балета, эстрадны танцоўшчык. Нар. арт. СССР (1974). Герой Сац. Працы (1984). Вучыўся ў Грозненскім харэагр. вучылішчы (1939—41). З 1944 у Кірг. т-ры оперы і балета ў г. Фрунзе. З 1957 у Маскве; выступаў на эстрадзе з танцамі народаў свету. Для мастацтва Э. характэрны віртуозная тэхніка выканання, эмацыянальнасць, пачуццё стылю. Сярод партый: Ротбарт, фея Карабас («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева) і інш. Здымаўся ў кіно («Зямля Саннікава» і інш.).

Літ.:

Нашхоев Р. Чародей танца. Грозный, 1971;

Пожидаев Г. Повесть о танце. М., 1972.

т. 18, кн. 1, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)