ЭРЫТРЫ́Н (ад
кобальтавыя кветкі, мінерал класа арсенатаў, водны арсенат кобальту, CO3[AsO4]2∙8H2O.
Утварае цвёрдыя растворы з анабергітам, мае ізаморфныя прымесі кальцыю, магнію, жалеза (Fe2+), зрэдку цынку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае зямлістыя выцветы, плеўкі, скарынкі, агрэгаты сферычныя, ныркападобныя, зросткі паралельна-шаставатыя, радыяльна-прамяністыя, крышталі прызматычныя і ігольчатыя. Колер ружова-чырвоны, шэры, зялёны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)