ЭРЫДА́Н (лац. Eridanus),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка (Ахернар) 0,5 візуальнай зорнай велічыні.
З тэр. Беларусі часткова відаць восенню і зімой. Гл. таксама Зорнае неба.
т. 18, кн. 1, с. 154
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)