горад у Германіі, на р. Гера. 205 тыс.ж. (1992). Буйны прамысл. цэнтр і трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне, хім., мэблевая, радыёэлектронная, абутковая, паліграф., харчасмакавая. Мед. акадэмія. Міжнар. выстаўка кветак. Гатычны ансамбль сабора (12—15 ст.) і царквы Северыкірхе (13—14 ст.).