ЭЛЕКТРАХО́Д,

судна, рухачы якога прыводзяцца ў дзеянне электрарухавікамі, што сілкуюцца ад уласных крыніц току (генератараў, акумулятараў) або знешняй электрасеткі. У залежнасці ад тыпу рухавікоў, якія круцяць суднавы электрагенератар, адрозніваюць дызель-электраходы (з дызельнымі рухавікамі) і турбаэлектраходы (з паравымі або газавымі турбінамі). Ад знешняй электрасеткі сілкуюцца буксірныя судны, ад акумулятараў — падводныя лодкі.

т. 18, кн. 1, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)