ЭЛЕКТРАЛІ́ТЫ (ад электра... + грэч. lytos які раскладаецца, раствараецца),
рэчывы, растворы ці расплавы якіх праводзяць эл. ток. У растворах Э. дысацыіруюць (гл. Электралітычная дысацыяцыя) на іоны, іх рух абумоўлівае эл. ток і суправаджаецца хім. рэакцыямі на метал. электродах. Паводле прыроды іонаў адрозніваюць солевыя Э. (маюць іоны H+ і OH−), кіслоты (пераважаюць H+) і асновы (пераважаюць OH−). Паводле ступені дысацыяцыі вылучаюць Э. моцныя (у разбаўленых растворах амаль поўнасцю дысацыіруюць, напр., мінер. солі, некат. неарган. к-ты і асновы ў водных растворах) і слабыя (часткова дысацыіраваныя, напр., арган. к-ты і іх солі і інш.). Э. пашыраны ў прыродзе, з’яўляюцца асяроддзем для арган. і неарган. сінтэзу і электрахім. вытв-сці.
т. 18, кн. 1, с. 86
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)