ЭКСТЭРАЦЭ́ПТАРЫ,
высокаспецыялізаваныя адчувальныя ўтварэнні, што ўспрымаюць раздражненні з вонкавага асяроддзя. Размешчаны на паверхні цела чалавека і жывёл дыфузна або сканцэнтраваны ў пачуццяў органах. У залежнасці ад віду раздражнення, што ўспрымаецца, адрозніваюць механарэцэптары скуры (тактыльныя), хемарэцэптары (смаку органы і нюху органы), тэрмарэцэптары скуры, фотарэцэптары, рэцэптары слыху органаў і раўнавагі органаў. У дэльфінаў, кажаноў, начных матылькоў ёсць рэцэптары, чуллівыя да ультрагуку, у некат. рыб — да
А.С.Леанцюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)