ЭКСТРУ́ЗІЯ ў геалогіі,

працэс выпіхання вязкай лавы пры вывяржэнні вулкана. Часта суправаджаецца моцнымі выбухамі газаў, выкідам вял. колькасці вулканічных бомбаў, пяску і пылу, што ўтвараюць распаленыя хмары. Вязкая лава ўтварае над жаралом вулкана купал. Гл. таксама Эксплозія.

т. 18, кн. 1, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)