ЭКСПРЭ́С (англ. express ад лац. expressus узмоцнены),
поезд, цеплаход, аўтобус і інш.трансп. сродкі, якія рухаюцца з найб. хуткасцю і робяць прыпынкі толькі на буйных станцыях, або наогул іх не робяць. Звычайна яны больш камфартабельна абсталяваны і выкарыстоўваюцца для перавозак на працяглыя адлегласці.