Э́ЎРЫКА (ад грэч. heureka я знайшоў),

1) паводле падання, так усклікнуў Архімед, калі адкрыў асн. закон гідрастатыкі (гл. Архімеда закон).

2) У пераносным сэнсе — вокліч, які выражае задавальненне, радасць пры рашэнні складанай задачы, пры якім-н. адкрыцці, знойдзенай удалай творчай думцы, узнікненні новай ідэі.

т. 18, кн. 1, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)