вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Асіповічы—Шышчыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 32 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 106 км ад Мінска. 828 ж., 323 двары (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.