верхняя частка пераважна тарцовай сцяны, абмежаваная двума схіламі даху і не аддзеленая ўнізе карнізам (у адрозненне ад франтона). Пабудовы са стромкім 2-схільным дахам маюць востравугольны Ш. Найб. пашыраны Ш. ў архітэктуры стылю готыкі. На Беларусі вядомы з 15—16 ст. Ш. аздаблялі разнастайнымі нішамі (цэрквы-крэпасці ў вёсках Мураванка Шчучынскага, Сынковічы Зэльвенскага р-наў Гродзенскай вобл.), часам мелі крывалінейную або ступеньчатую форму (касцёл у в. Ішкалдзь Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.). У нар. драўляным дойлідстве пашыраны Ш., вынесеныя наперад за плоскасць тарцовага фасада, маюць традыц.дэкар. аздабленне.
Шчыт царквы-крэпасці ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобл.