ШЧУ́ПАЛЬЦАВЫЯ (Tentaculata),
Маюць другасную поласць цела (цэлом), расчлянёную на 2 або 3 сегменты. Добра развіты апарат каляротавых шчупальцаў (адсюль першая назва), размешчаны на падковападобным шчупальцаносцы — лафафоры (адсюль другая назва). Кішэчнік петлепадобны, са спінным анусам. Ёсць крывяносная сістэма і 1—2 пары метанефрыдыяў. Планктонная лічынка нагадвае трахафору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)