ШЧО́ЛАЧЫ,
моцныя асновы, растваральныя ў вадзе. Водныя растворы Ш. маюць высокую канцэнтрацыю гідраксільных іонаў OH−. Да Ш. адносяцца гідравокісы шчолачных металаў, шчолачназямельных металаў і амонію.
Цвёрдыя растворы. Моцныя асновы (асабліва едкія Ш.), паглынаюць CO2 і H2O з паветра. Едкія Ш. добра раствараюцца ў вадзе. Водныя растворы едкіх Ш. разбураюць шкло, расплавы — фарфор і плаціну. Атрымліваюць электролізам хларыдаў шчолачных металаў, абменнай рэакцыяй паміж растворам солі шчолачнага металу і гідрааксідам шчолачназямельнага металу і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)