вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Пружаны—Высокае. Цэнтр сельсавета. За 28 км на ПдЗ ад г. Пружаны, 66 км ад Брэста, 14 км ад чыг. ст. Тэўлі. 486 ж., 165 двароў (2003). Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.