ШУШКЕ́ВІЧ Станіслаў Пятровіч (19.2.1908, в. Бакінава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 1.2.1991),
бел.паэт.Засл. работнік культ. Беларусі (1983). Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1934). З 1928 працаваў у Дзярж. б-цы Беларусі, б-цы НДІ сельскай і лясной гаспадаркі, газетах «Літаратура і мастацтва», «Калгаснік Беларусі», «Звязда», «Мінская праўда». У 1936 арыштаваны, асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіўся ў турме, лагеры, ссылцы. У 1949 паўторна рэпрэсіраваны, высланы на спецпасяленне ў Краснаярскі край, дзе працаваў лесарубам, у геал. экспедыцыях. Рэабілітаваны ў 1975. З 1956 у газ. «Мінская праўда», у 1958—70 заг. аддзела газ. «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1924. Чл.літ. аб’яднання «Маладняк». У паэт. зб-ках «Вершы» (1934), «Дарогаю вясны» (1959), «Услед за марамі» (1961), «Навальніца» (1966), «Сябрам» (1972), «Дарога ў залатую восень» (1983), «Рэха маладосці» (1984), «Сонца над маім асеннім садам» (1987) і інш. любоў да Бацькаўшчыны, паэтызацыя сяброўства, кахання, прыгажосці роднай прыроды. Аўтар кніг успамінаў «Вяртанне ў маладосць», прозы «Апавяданні пра Марата Казея» (абедзве 1968), зб. сатыры і гумару «Грушы на вярбе» (1969). Пісаў для дзяцей: зб-кі «Звярыны баль» (1936), «Лясная калыханка» (1958), «Будзільнік» (1966), «Красавік» (1977), «Казачны церам» (1983), «Казёл на верталёце» (1987) і інш. Яго творы вызначаюцца дасціпнасцю, займальнасцю, аптымізмам, прастатой выкладання, багаццем мовы.