ШУР Якаў Шэбселевіч (20.4.1908, г. Дуброўна Віцебскай вобл. — 24.5.1986),

расійскі фізік, адзін са стваральнікаў уральскай навук. школы магнітолагаў. Чл.-кар. АН СССР (1970). Скончыў Ленінградскі ун-т (1932). З 1932 у Ін-це фізікі металаў Уральскага навук. цэнтра АН СССР (з 1945 заг. лабараторыі). Адначасова з 1938 ва Уральскім ун-це (у 1944—72 праф.). Навук. працы па фізіцы магн. з’яў. Адкрыў з’яву тэмпературнага магн. гістэрэзісу (1948), выявіў і вывучыў анізатрапію магн. гістэрэзісу ферамагн. крышталёў. Адкрыў магн. пругкі гістэрэзіс, высветліў прыроду працэсаў намагнічвання і гістэрэзісу ў высокакаэрцытыўных магн. матэрыялах. Распрацаваў новыя магн. і магнітастрыкцыйныя матэрыялы, электратэхн. сталі з высокай магн. пранікальнасцю і малымі стратамі, магн. плёнкі. Дзярж. прэмія СССР 1967.

Тв.:

Ферромагнетизм. М.; Л., 1948 (разам з С.​В.​Вансоўскім).

М.​М.​Касцюковіч.

Я.Ш.Шур.

т. 17, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)