ШУ́МСКІ (сапр. Шомін) Юрый Васілевіч
(17.11.1887, г. Ціраспаль, Малдова — 7.6.1954),
украінскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1944). У 1917—20 у Херсоне арганізаваў аматарскія ўкр. т-р і студыю. З 1925 працаваў у т-ры «Дзярждрама» ў Адэсе, з 1934 ва Укр. драм. т-ры імя І.Франко ў Кіеве. Сярод найб. значных роляў: Галушка, Багдан Хмяльніцкі («У стэпах Украіны», «Багдан Хмяльніцкі» А.Карнейчука), Хлестакоў, Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна), Клод («Сабор Парыжскай Божай маці» паводле В.Гюго), Філіп II («Дон Карлас» Ф.Шылера), Швандзя («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Творчая манера Ш. вызначалася высокай рэаліст. выразнасцю, прастатой, лёгкасцю і натуральнасцю выканання. Паставіў спектаклі «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага (1932; і роля Ягора), «Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра (1934; і роля Петручыо). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Літ.:
Йосипенко Н.К. Ю.В.Шумский. Киев, 1960.
т. 17, с. 487
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)