ШУМА́НСКІ Міхаіл Рыгоравіч (20.10.1920, в. Пераброддзе Міёрскага р-на Віцебскай вобл. — 4.11.1982),
бел. спявак (тэнар). Засл. арт. Беларусі (1955). З 1940 саліст Дзярж. акад. хар. капэлы Беларусі. Валодаў прыемным голасам мяккага гучання. Яго творчай манеры ўласцівы выразнасць, шчырасць і цеплыня выканання. З В.Юневічам выступаў у дуэце, які вылучаўся высокай творчай культурай. У рэпертуары дуэта бел. нар. песні, творы бел. кампазітараў.
т. 17, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)