ШТРЫ́ТМАТЭР (Strittmatter) Эрвін (14.8.1912, г. Шпрэмберг, Германія — 31.1.1994),
нямецкі пісьменнік. Чл. Ням. АМ (1959). У псіхал. раманах «Паганяты валоў» (1950), «Цінка» (1954), «Оле Бінкап» (1963) сакавіты гумар вясковага бытапісца, блізкасць да фальклору, вобразы сял. мудрацоў. Раман «Цудадзей» (ч. 1—3, 1957—80) развівае традыцыі «рамана выхавання». У рамане «Крама» (ч. 1—3, 1983—92), зб-ках навел і апавяд. «Аўторак у верасні» (1969), «Сіні салавей, або Так гэта пачынаецца» (1972), «Мая прыяцелька Ціна Бабэ» (1977), аповесці «Зялёны чэрвень» (1985) і інш. праблемы мастацтва і жыцця, духоўнага станаўлення асобы, асэнсавання трагічнага мінулага Германіі. Аўтар аповесці для дзяцей «Поні Педра» (1958), зб. лірычных мініяцюр і прытчаў «Шульцэнгофскі каляндар усякай усячыны» (1966), аўтабіягр. кн. «Перад ператварэннем» (выд. 1995), драм, афарызмаў, літ.-крытычных артыкулаў. На бел. мову яго асобныя апавяданні пераклалі Я.Семяжон, В.Сёмуха. Нац. прэміі ГДР 1953, 1955, 1964, 1976.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.: Незабыўны дзень. Мн., 1973;
Рус. пер. — Избранное. М., 1984;
Романы в стенограмме. М., 1978;
Лавка. М., 1986.
Літ.:
Риндфляйш Р. Эрвин Штриттматтер // Писатели ГДР: Пер. с нем. М., 1984.
Е.А.Лявонава.
т. 17, с. 472
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)