ШТАГАРЭ́НКА Андрэй Якаўлевіч (15.10.1902, г. Днепрапятроўск, Украіна — 15.9.1992),
украінскі кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1972). Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1936, кл. С.Багатырова). З 1954 рэктар, у 1968—89 заг. кафедры Кіеўскай кансерваторыі (з 1960 праф.). У творчасці пераважаюць вак.-сімф. і сімф. жанры: 6 сімфоній (1943—83), у т. л. сімфонія-кантата «Украіна мая» (1943), 5 сюіт, у т. л. «Памяці Лесі Украінкі» (1951), канцэрты для інструментаў з аркестрам, у т. л. канцэрт-сюіта для фп. «Партызанскія карціны» (1959), камерна-інстр. ансамблі, творы для фп., музыка для драм.т-ра, кіно і інш. З 1948 сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР, адначасова ў 1968—89 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Украіны. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952. Дзярж. прэмія Украіны 1974.