«ШРАНЯ́ВА»,

прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 120 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Квілецкія, Ліпскія, Любамірскія, Рагозы, Скіндары, Стадніцкія. У чырв. полі сярэбраная хвалістая стужка, на якой сярэбраны крыж. Клейнод — над прылбіцай з каронай галава льва паміж 2 турынымі рагамі са званочкамі. Вядомы з канца 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

Герб «Шранява».

т. 17, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)