ШПАКО́ЎШЧЫНА,

вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на р. Нача. Цэнтр сельсавета. За 36 км на З ад г. Полацк, 140 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Ветрына. 520 ж., 255 двароў (2003). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Спаса-Праабражэнская царква (2-я пал. 19 ст.).

т. 17, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)