ШПАКО́ЎСКІ Іван Сцяпанавіч (н. 14.8.1936, в. Мясяцічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Канд. філал. н. (1967). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1959). Настаўнічаў. Працаваў у Маларыцкай раённай газеце, выкладаў у Брэсцкім, Нежынскім і Кіеўскім пед. ін-тах. З 1969 у Ін-це л-ры АН Беларусі. З 1989 у Бел. пед. ун-це. Даследуе праблемы тэорыі л-ры, шляхі развіцця бел., рус. і ўкр. паэзіі, індывід. асаблівасці стылю Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, В.Зуёнка, У.Караткевіча, А.Куляшова, П.Панчанкі, А.Пысіна, М.Танка. Аўтар манаграфій «Структура вершаванага вобраза: Умоўная асацыятыўнасць у сучаснай савецкай паэзіі» (1972), «Тыпізацыя ў лірыцы: Формы і сродкі» (1980), «Узрушанасць: Артыкулы пра сучасную беларускую паэзію» (1978). Сааўтар кніг «Пытанні паэтыкі» (1974, з В.Жураўлёвым, А.Яскевічам), «Адзінства і ўзаемаўзбагачэнне» (1980), «Паэзія абнаўлення свету» (1981), вучэбнага дапаможніка для ВНУ «Беларуская літаратура XX ст.» (2001, з М.Мішчанчуком).
т. 17, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)