ШВЕ́ДЗІК Генадзь Барысавіч (4.3.1914, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 11.10.1942),
яўрэйскі паэт. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1937). Працаваў у перыяд. друку, настаўнікам, з 1940 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. Загінуў на фронце ў Вял. Айч. вайну. Друкаваўся з 1929. Аўтар паэт. зб-каў «Старт» (1934), «Вершы» (1939), паэмы для дзяцей «Наш Джым» (1935). Яго паэзія прысвечана сяброўству, каханню, нялёгкай салдацкай службе; ёй уласцівы элегічнасць, лірызм. На бел. мову вершы Ш. перакладалі Э.Агняцвет, Р.Барадулін, А.Вольскі, А.Вялюгін і інш.
Тв.:
Бел. пер. — Лірыка. Мн., 1962;
Матчына сляза: Вершы, лісты. Мн., 1989.
Р.Л.Рэлес.
т. 17, с. 402
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)