ШАХРА́Й Уладзімір Мацвеевіч (5.3.1898, г. Адэса, Украіна — 5.12.1979),
оперны рэжысёр і спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1944). Засл. дз. маст. Кыргызстана (1958). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1920). З 1920 саліст оперных т-раў Адэсы, Баку, Масквы, Саратава, Новасібірска, з 1933 спяваў і ставіў спектаклі ў т-рах Харкава, Варашылаўграда і інш. У 1937—52 (з перапынкамі) рэжысёр Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. У 1952—64 у г. Фрунзе. Сярод пастановак на бел. сцэне: оперы «Пікавая дама» (1941), «Яўген Анегін» (1948), «Чаравічкі» (1949) П.Чайкоўскага, «Чыо-Чыо-сан» (1943), «Тоска» (1950) Дж.Пучыні, «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1944, 1945), «Травіята» Дж.Вердзі (1946, 1949), «Дуброўскі» Э.Напраўніка (1948), «Алека» С.Рахманінава (1949), «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава, «Фауст» Ш.Гуно, «Дэман» А.Рубінштэйна (усе 1950), «Паяцы» Р.Леанкавала (1951).
т. 17, с. 395
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)