ШАТРО́ВА Алена Мітрафанаўна (31.5.1892, Масква — 15.7.1976),
расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1968). Скончыла прыватную тэатр. школу (1912). Працавала ў т-ры М.Сінельнікава ў Харкаве. З 1918 (з перапынкамі) вядучая артыстка б. Т-ра Корша, з 1932 у Малым т-ры. Яе выканальніцкае мастацтва адметнае вытанчанасцю, светлай лірыкай, тонкім гумарам: Ліза («Дваранскае гняздо» паводле І.Тургенева), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Марфінька («Абрыў» паводле І.Ганчарова), Купавіна, Лідзія («Ваўкі і авечкі», «Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Матрона («Улада цемры» Л.Талстога), Ліза, Маша («Горкі цвет», «Касатка» А.М.Талстога), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра). Дзярж. прэміі СССР 1948, 1949.
Літ.:
Дурылин С.Н., Клинчин А.П. Е.М.Шатрова. М., 1958.
т. 17, с. 388
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)