ШАТА́ЛАЎ Уладзімір Аляксандравіч (н. 8.12.1927, г. Петрапаўлаўск, Казахстан),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969). Лётчык-касманаўт СССР (1969). Ген.-лейт. авіяцыі (1975). Канд.тэхн.н. (1972). Скончыў спец. школу ВПС (1945), Качынскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча (1949), Ваенна-паветр. акадэмію (1956). У 1963—91 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына (з 1987 нач.). 14—17.1.1969 здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-4» (стыкоўка з КК «Саюз-5»), 13—18.10.1969 з А.С.Елісеевым — палёт на КК «Саюз-8», 23—25.4.1971 з Елісеевым і М.М.Рукавішнікавым — палёт на КК «Саюз-10» (стыкоўка з арбітальнай станцыяй «Салют»), ва ўсіх палётах як камандзір. У космасе правёў 9,9 сут. Дзярж. прэмія СССР 1981. Залатыя медалі імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР і імя Гагарына (ФАІ). Яго імем названы кратэр на Месяцы.