ШАСЦІРАДКО́ЎЕ,
страфа з 6 вершаваных радкоў, звязаных 2, 3 ці 1 рыфмамі або толькі клаўзацыяй (у белым вершы). Найчасцей у Ш. сустракаюцца наступныя схемы рыфмоўкі: абабвв, аБаБаБ (секстына), ААбВВб (рансарава страфа), ааббвв і
І прад высокаю красою,
Увесь зачараваны ёй,
Скланіўся я душой маёй,
Натхнёнай, радаснай такою,
А ў сэрцы хораша было,
Там запалілася святло.
(М.Багдановіч. «Вераніка»)
Ш. шырока карыстаўся Я.Колас («Партызанская песня», «Наша сяло» і
В.П.Рагойша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)