ШАРНІ́Р [франц. charniére ад лац. cardo (cardinis) кручок, пятля],

рухомае злучэнне дэталей, якое ўтварае кінематычную вярчальную пару і дазваляе вярчэнне толькі вакол агульнай восі (цыліндрычны Ш.) або пункта (шаравы Ш.). Выкарыстоўваюцца ў шарнірных механізмах. Шаравыя Ш. ў машынах часта замяняюць карданнымі шарнірамі.

т. 17, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)