ШАРЛО́ТА-АМА́ЛІЯ (Charlotte Amalie),
горад, гал. порт і адм. цэнтр Віргінскіх а-воў (уладанне ЗША) у Карыбскім м., на в-ве Сент-Томас. Засн. ў 1672. 12,3 тыс. ж. (1990). Важны порт для круізных суднаў. Турызм.
т. 17, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)