ШАПЯЛЕ́ВІЧ Васіль Васілевіч (н. 2.3.1945, в. Каўняцін Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. фізік. Д-р фіз.матэм. н. (1994), праф. (1996). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1969). З 1974 у Мазырскім пед. ін-це (у 1976—88 заг. кафедры, у 1992—98 прарэктар). Навук. працы па галаграфіі ў фотарэфрактыўных крышталях. Даследаваў уласцівасці галаграм у кубічных фотарэфрактыўных аптычна актыўных крышталях, якія праяўляюць п’езаэлектрычныя і фотапругкія ўласцівасці.

Тв.:

Введение в когерентную оптику и голографию. Мн., 1985;

Теория связанных волн для описания дифракции света на ультразвуке в оптически активной среде // Оптика и спектроскопия. 1987. Т. 62, вып. 6;

Gain optimization with respest to the thickness of a sillenite crystal (у сааўт.) // Applied physics. B. 1999. Vol. 68, № 5.

т. 17, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)