ШАМО́Т (франц. chamotte),

вогнетрывалая гліна або каалін, абпаленыя да страты пластычнасці. Драбнамолаты Ш. дабаўляюць у вогнетрывалую гліну для рэгулявання пластычнасці ўсадкі пры сушцы і абпале. З 1920-х г. Ш. выкарыстоўваюць у маст. кераміцы, садова-паркавай пластыцы, манум.-дэкар. мастацтве, у аздабленні фасадаў будынкаў, пры стварэнні скульптуры. Вырабы з шамотнай масы дэкарыруюць солямі металаў, палівай.

В.​І.​Жук.

т. 17, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)