ШАМБО́РСКІ Фама (Цімафей),
бел. танцоўшчык канца 18 — пач. 19 ст. Прыгонны графа С.Г.Зорыча. Выконваў партыі адмоўных персанажаў у балетах Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800 у ліку 14 лепшых артыстаў, адабраных для сталічнай сцэны балетмайстрам І.Вальберхам, перададзены ў балетную трупу Пецярб. імператарскіх т-раў, дзе выступаў у тым жа амплуа.
т. 17, с. 365
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)