ШАЛКАРТЭНІ́З, Чэлкартэнгіз,
саланчак у Казахстане, на ПнУ ад Аральскага м. Пл. каля 1,8 тыс. км². Вясной напаўняецца вадой рэк Іргіз і Тургай, ператвараючыся ў горка-салёнае возера глыб. 2—3 м.
т. 17, с. 363
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)