ША́ВУШКА,

у рэлігіі і міфалогіі стараж. хурытаў багіня кахання і ўрадлівасці, сястра бога навальніцы Тэшуба. Адпавядала вавілона-асірыйскай багіні Іштар, з якой яе часта атаясамлівалі.

т. 17, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)