ЧЭ́РНІКАЎШЧЫНА,

вёска ў Фаніпальскім с/с Дзяржынскага р-на Мінскай вобл., на р. Уса. Цэнтр калгаса. За 9 км на ПнУ ад Дзяржынска, 35 км ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Фаніпаль. 344 ж., 126 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі курганны могільнік (9—11 ст.) і курган.

т. 17, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)