ЧЭНДУ́,

горад у цэнтр. ч. Кітая, у даліне р. Міньцзян. Адм. цэнтр прав. Сычуань. Засн. ў 4 ст. да н.э. 3,4 млн. ж. (2000). Буйны трансп. вузел і прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: шматгаліновае машынабудаванне (станкі, інструменты, радыёапаратура, трансп. сродкі), вытв-сць медзі, алюмінію, хім. угнаенняў, металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, лёгкая, харч., тэкстыльная. Маст. рамёствы, у т. л. вытв-сць парчы. Ун-т. Арх. помнікі: комплекс храма Ухаўцы (16—18 ст.), палац Цын’янгун («Палац чорнага казла», 13 ст.) і інш.

т. 17, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)