ЧЫЧЫБА́БІН Аляксей Яўгенавіч (29.3.1871, в. Куземін Палтаўскай вобл., Украіна — 15.8.1945),

расійскі хімік-арганік; адзін са стваральнікаў айч. хіміка-фармацэўтычнай прам-сці. Акад. АН СССР (1928; чл.-кар. 1926). Скончыў Маскоўскі ун-т (1892), дзе працаваў у 1901—11. З 1930 у Францыі. Навук. працы па хіміі гетэрацыклічных азотзмяшчальных злучэнняў, гал. чын. пірыдзіну. Адкрыў рэакцыю цыклакандэнсацыі альдэгідаў з аміякам (1906), якая носіць яго імя. Устанавіў будову шэрагу алкалоідаў. Аўтар падручніка «Асноўныя пачаткі арганічнай хіміі» (1925). Прэмія імя У.​І.​Леніна 1926.

Тв.:

Исследования по вопросу о трехатомном углероде и о строении простейших окрашенных производных трифенилметана. М., 1912;

Исследования из области пиридиновых оснований. Вып. 1. М., 1918.

А.Я.Чычыбабін.

т. 17, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)