іспанскія архітэктары і скульптары 17—18 ст.; браты. Хасэ Беніта дэ 4.(21.3.1665, Мадрыд — 2.3.1725) у пабудовах, алтарных кампазіцыях і алтарах-рэтабла спалучаў прыёмы барока з матывамі готыкі і платэрэска, ужываў мудрагелістую арнаментыку, выгнутыя хвалепадобныя карнізы, калоны, пышны скульпт. дэкор: рэтабла касцёла Сан-Эстэбан у г. Саламанка (1693—96), палац у Мадрыдзе (пасля 1689, перабудаваны ў 1774; цяпер Каралеўская акадэмія прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда), план г. Нуэва-Бастан з палацам, касцёлам і фабрыкай (1709—13). Яго імем названы ісп. варыянт барока 17—18 ст. — стыль чурыгерэска. У Саламанцы працавалі таксама Хаакін (1674—1724) і Альберта (1676—1740).
Да арт.Чурыгера. Х.Б. дэ Чурыгера. Рэтабла касцёла Сан-Эстэбан у г. Саламанка. 1693—96.