ЧУРСІНА́ Людміла Аляксееўна (н. 20.7.1941, Душанбе),
расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1981). Скончыла Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1965). З 1963 у Т-ры імя Я.Вахтангава, у Т-ры-студыі кінаакцёра пры кінастудыі «Ленфільм», з 1974 у Ленінградскім т-ры драмы імя А.Пушкіна, з 1984 у Цэнтр. т-ры Рас. Арміі. Яе творчай манеры ўласціва імкненне да стварэння складаных вобразаў, паказу развіцця характару ў барацьбе з сабой і знешнімі абставінамі: Ліза («Дзеці сонца» М.Горкага), Саша («Іванаў» А.Чэхава), Настасся Піліпаўна («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), імператрыца Марыя Фёдараўна («Павел I» Дз.Меражкоўскага), лэдзі Макбет («Макбет» У.Шэкспіра). З 1961 здымаецца ў кіно: «Данская аповесць» (1965), «Угрумрака» (тэлефільм), «Журавушка» (прыз Міжнар. кінафестывалю ў Сан-Себасцьяне), «Вірынея» (усе 1969), «Любоў Яравая» (1970, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Алеся» (1971), «Прывалаўскія мільёны» (1973), «І гэта ўсё пра яго» (1977, тэлефільм), «Факты мінулага дня» (1981), «Каханне немаладога чалавека» (1990), «Графіня», «Справа Сухаво-Кабыліна» (абодва 1991), «Хагітрагер» (1994), «Чорны пакой» (2000, тэлесерыял) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1970.
Літ.:
Актеры советского кино. Вып. 7. М., 1971.
т. 17, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)