ЧВЭРЦЬ,

мера аб’ёму сыпкіх цел і вадкасцей, плошчы і даўжыні, якая выкарыстоўвалася да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. У Расіі для сыпкіх цел (пераважна зерня, круп, мукі) 1 Ч. = 2 асьмінам = 8 чацверыкам = 209,91 л; для вадкасцей 1 Ч. = ​1/4 вядра = 3,0748 л. Як мера плошчы складала 0,5 дзесяціны, даўжыні — ​1/4 сажня (гл. Сажань), пазней — аршына (18 см). У ВКЛ у залежнасці ад велічыні гарца (гл. Гарнец), бочкі віленскай, мясцовасці, мэт (сяўба, гандаль і інш.) Ч. раўнялася 18, 36, 64, 72, 80 гарцам, ’Д бочкі віленскай; як мера плошчы вядома Ч. ў 4 службы і ў 1 валоку.

т. 17, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)