ЧА́ША (лац. Crater),

сузор’е Паўд. паўшар’я зорнага неба. Найб. яркая зорка 3,6 візуальнай зорнай велічыні. На Беларусі відаць зімой і вясной.

т. 17, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)