ЧА́У-ЧА́У,
парода дэкаратыўных сабак з групы шпіцаў. Выведзена ў старажытнасці ў Кітаі для палявання на буйных звяроў, таксама дзеля мяса і футра. Гадуюць сабакаводы-аматары ва ўсім свеце.
Масіўныя, моцнага целаскладу, квадратнага фармату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)