ЧАРЭ́ШЛЯ,

стаянкі каменнага веку каля в. Чарэшля Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Стаянка-1 датуецца 3-м тыс. да н.э. Знойдзены крамянёвыя прылады, фрагменты керамікі нёманскай культуры. Стаянка-2 фінальнапалеалітычных і мезалітычных часоў. Знойдзены прылады з крэменю.

М.​М.​Чарняўскі.

т. 17, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)